Logo Polskiego Radia
Print

Васіль Палякоў абраны новым лідaрам АГП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.07.2018 16:09
Анатоль Лябедзька заявіў пра сыход з пасады старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Kaz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Анатоль Лябедзька заявіў пра сыход з пасады старшыні АГП
Раней на пасаду старшыні адмовілася балятавацца таксама Ганна Канапацкая.
8 ліпеня ў Менску праходзіць XVIII зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У пачатку сваёй справаздачы старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што прыняў рашэньне сысьці з пасады лідэра партыі.
„Гэта першы зьезд, да якога я не пісаў тэзісы. Учора я глядзеў футбол.
Сёньня я кажу не „бывайце“, а кажу „да пабачэньня“. Гэта рашэньне прыйшло ня сёньня. Я яго прыняў. У мяне запаснога аэрадрому няма, але ёсьць ідэі”, — сказаў Анатоль Лябедзька.
Ён падзякаваў усёй сваёй камандзе за адданую працу. Скончыў свой кароткі выступ ён словамі «Жыве Беларусь!».
Нагадваем, Анатоль Лябедзька ўзначальваў АГП 2000 году. Яшчэ ў красавіку ён заяўляў, што на „99,9%” ня будзе прэтэндаваць на пасаду старшыні партыі, аднак нядаўна зьмяніў рашэньне.
Тым часам раней стала вядома, што на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі адмовілася балятавацца таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
„На парадку дня нашай партыі павінна стаяць сыстэмная, структурная перазагрузка. Для яе ажыцьцяўленьня патрабуецца штодзённая карпатлівая праца на працягу некалькіх гадоў. Сумяшчэньне дэпутацкай працы ў Палаце прадстаўнікоў з рэалізацыяй маёй абноўленай праграмы рэформаў АГП не ўяўляецца магчымым”, — заявіла Канапацкая.
Акрамя таго, яна вырашыла „сканцэнтраваць максымум намаганьняў на падрыхтоўцы да парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, якія пройдуць у 2019 і 2020 гадах”.
Нагадаем, на выбарах на пасаду старшыні АГП балятуюцца яшчэ Мікалай Казлоў і Васіль Палякоў.
svaboda.org/аз

8 ліпеня ў Менску праходзіць XVIII зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У выніку таемнага галасаваньня новым старшынём партыі абраны Васіль Палякоў, які дагэтуль працаваў намесьнікам старшыні АГП.

У пачатку сваёй справаздачы старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што прыняў рашэньне сысьці з пасады лідaра партыі.

„Гэта першы зьезд, да якога я не пісаў тэзісы. Учора я глядзеў футбол.Сёньня я кажу не „бывайце”, а кажу „да пабачэньня“. Гэта рашэньне прыйшло ня сёньня. Я яго прыняў. У мяне запаснога аэрадрому няма, але ёсьць ідэі”, — сказаў Анатоль Лябедзька.

Ён падзякаваў усёй сваёй камандзе за адданую працу. Скончыў свой кароткі выступ ён словамі „Жыве Беларусь!”.

Нагадваем, Анатоль Лябедзька ўзначальваў АГП 2000 году. Яшчэ ў красавіку ён заяўляў, што на „99,9%” ня будзе прэтэндаваць на пасаду старшыні партыі, аднак нядаўна зьмяніў рашэньне.

Тым часам раней стала вядома, што на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі адмовілася балятавацца таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

„На парадку дня нашай партыі павінна стаяць сыстэмная, структурная перазагрузка. Для яе ажыцьцяўленьня патрабуецца штодзённая карпатлівая праца на працягу некалькіх гадоў. Сумяшчэньне дэпутацкай працы ў Палаце прадстаўнікоў з рэалізацыяй маёй абноўленай праграмы рэформаў АГП не ўяўляецца магчымым”, — заявіла Канапацкая.

Акрамя таго, яна вырашыла „сканцэнтраваць максымум намаганьняў на падрыхтоўцы да парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, якія пройдуць у 2019 і 2020 гадах”.

Нагадаем, на выбарах на пасаду старшыні АГП балятаваліся яшчэ Мікалай Казлоў і Васіль Палякоў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт