Logo Polskiego Radia
Print

За час кіраваньня Лукашэнкам насельніцтва скарацілася на 759 206 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2018 13:52
Гэта 27 такіх раёнаў, як Шклоўскі, дзе Аляксандр Лукашэнка ў свой час кіраваў саўгасам «Гарадзец».
pixabay.com/Public Domain CC0

За час кіраваньня Лукашэнкам насельніцтва Беларусі скарацілася на 759 206 чалавек
759 тысяч 206 чалавек – на столькі, згодна з афіцыйнай статыстыкай, зьменшылася колькасьць жыхароў Беларусі за 24 гады, калі краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.
На пачатак 1994 году насельніцтва краіны дасягнула гістарычнага максымуму – 10 млн 243 тысячы чалавек. 10 ліпеня 1994 года Лукашэнка выйграў прэзыдэнцкія выбары, празь 10 дзён адбылася інаўгурацыя. Па іроніі лёсу, у гэты час у Беларусі пачынаецца зацяжны дэмаграфічны спад, паведамляе «Эўрарадыё».
На пачатак 1995 года ў Беларусі жыве 10 млн 210 тысяч чалавек. У 2001 годзе краіна праходзіць «псыхалягічны парог» у 10 млн – насельніцтва скарачаецца да 9 млн 956 тысяч. І працягвае падаць ажно да пачатку 2014 года, калі ўпершыню з сярэдзіны 1990-х зафіксаваны невялікі рост.
759 тысяч 206 чалавек – гэта больш, чым жыве ў Гомелі, і больш, чым сумарна жыве ў любых двух іншых беларускіх абласных цэнтрах. Гэта 27 такіх раёнаў, як Шклоўскі, дзе Аляксандр Лукашэнка ў свой час кіраваў саўгасам «Гарадзец».
Дарэчы, цікавы факт: лічба ў 759 тысяч 206 чалавек містычным чынам амаль супадае з колькасьцю выбаршчыкаў, якія ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў 1994 года прагаласавалі… за Зянона Пазьняка! Іх было 757 тысяч 195 чалавек.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт