Logo Polskiego Radia
Print

Спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі за паўгодзьдзе на 2,9%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2018 10:31
Харчовыя тавары падаражэлі ў чэрвені на 0,7%, за шэсьць месяцаў — на 2,4%.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі за паўгодзьдзе на 2,9%
Харчовыя тавары падаражэлі ў чэрвені на 0,7%, за шэсьць месяцаў — на 2,4%.
На 0,4% вырасьлі спажывецкія цэны ў чэрвені, паведаміў Белстат. За першае паўгодзьдзе інфляцыя дасягнула 2,9%.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае зьмяненьне цэн на асобныя тавары й паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага й сэзоннага характару, у чэрвені ў параўнаньні з траўнем склаў 100,5%, са сьнежнем 2017 году — 102,1%.
Харчовыя тавары падаражэлі ў чэрвені на 0,7%, за шэсьць месяцаў — на 2,4%, нехарчовыя — адпаведна на 0,1% і 2%, паслугі — на 0,4% і 5,3%.
У чэрвені 2017 году цэны павялічыліся на 0,7%, за паўгодзьдзе — на 3,4%, у траўні 2018 году — зьнізіліся на 0,3%.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт