Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка перадаў Аршанскі авіярамонтны завод дзяржаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.07.2018 13:08
"Усе ўласьнікі, якія тут былі, яны адмовіліся самі ад гэтага завода», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
фота: Прэс-служба А.Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка, наведваючы Аршанскі авіярамонтны завод, паведаміў, што з сёньняшняга дня гэта дзяржаўнае прадпрыемства. «Уласьніка ўжо тут няма. Уласьнікі – дзяржаўныя арганізацыі. Усе ўласьнікі, якія тут былі, яны адмовіліся самі ад гэтага завода», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
У 2012 годзе Аршанскі авіярамонтны завод прадалі ўкраінскай групе кампаній «Матор-Січ» і беларускім «Сыстэма інвэстыцый і інавацый». Інвэстацыйныя пляны рэалізаваць не ўдалося.
Прэзыдэнт даручыў на працягу ліпеня вырашыць усе пытаньні ў дачыненьні да ведамаснай падпарадкаванасьці прадпрыемства. «Завод павінен працаваць, чаго б гэта ні каштавала. Заводу ня толькі быць – гэты завод павінен мець пэрспэктыву разьвіцьця. Ня дай бог я яшчэ раз прыеду ў Оршу і будзе такая сытуацыя».
Аляксандар Лукашэнка ня выключыў, што пэўная дапамога і падтрымка можа быць аказана прадпрыемству і з боку дзяржавы. «Нечым дапаможам на нейкі пэрыяд, але трэба разгортвацца тут», – сказаў ён.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт