Logo Polskiego Radia
Print

Падрыхтоўка да перамоваў з уладальнікамі рэстарацыі ля Курапатаў адноўленая

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.07.2018 14:11
На думку абаронцаў урочышча, улады арыштамі паказалі, што яны на баку рэстарацыі «Поедем, поедим».
Вольга Мікалайчык/Фэйсбук

Севярынец і Кастусёў аднавілі падрыхтоўку да перамоваў з уладальнікамі рэстарацыі ля Курапатаў. На думку абаронцаў урочышча, улады арыштамі паказалі, што яны на баку рэстарацыі «Поедем, поедим», але ўладальнікі нібыта гатовыя да перамоваў.
Абаронцы Курапатаў і саўладальнік рэстарацыі «Поедем, поедим», якая месьціцца за 50 мэтраў ад мэмарыялу, мелі 4 ліпеня дамовіцца аб правядзеньні круглага стала. Ды ў той дзень шэраг пратэстоўцаў былі за кратамі. Адзін зь лідэраў пратэстаў, сустаршыня БХД Павал Севярынец, адбываў 10 сутак арышту, а яшчэ адзін, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, быў затрыманы і затым аштрафаваны на 735 рублёў.
Увечары 10 ліпеня Севярынец выйшаў на волю. Цяпер ён, як і Кастусёў, перакананы, што ўлады ўсталі на бок «Поедем, поедим». Севярынец кажа, «па факце так атрымліваецца», што ўлады або прынялі пазыцыю рэстарацыі, або «ад пачатку на ёй і знаходзіліся». Але ён адзначае, што пратэст усё адно працягваецца.
Павал Севярынец дапускае, што рашэньне можа быць знойдзенае на перамовах з уладальнікамі рэстарацыі, хоць ёсьць «шэраг іншых опцыяў». Але адзначае: на яго асабістую думку, «з гэтымі людзьмі павінны размаўляць не прадстаўнікі грамадзтва, а пракурор і сьледчыя», таму на перамовах «пазыцыя абаронцаў Курапатаў будзе досыць жорсткая».
Рыгор Кастусёў расказаў, што 12 ліпеня мае адбыцца круглы стол з удзелам абаронцаў Курапатаў, на якім яны будуць шукаць агульны падыход да ўладальнікаў «Поедем поедим».

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт