Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі з лютага зарэгістравана 178 выпадкаў адзёру

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.07.2018 16:07
У пераважнай большасьці гэта завозные выпадкі з Украіны.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0

У Беларусі з лютага зарэгістравана 178 выпадкаў адзёру
У пераважнай большасьці гэта завозные выпадкі і выпадкі, якія зарэгістраваныя ў людзей, якія знаходзіліся ў кантакце з хворымі. «Гэта невялікая колькасьць выпадкаў. Яно сьведчыць, што ў нашай краіне дзякуючы вакцынацыі сфарміравана дастаткова моцная імунная праслойка, якая не дазваляе актыўна цыркуляваць вірусу адзёру сярод насельніцтва», – адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.
Большасьць завозаў зьвязана са знаходжаньнем ва Ўкраіне. Зарэгістраваныя адзінкавыя выпадкі захворваньня ва ўкраінскіх грамадзян, якія прыехалі ў госьці. У Беларусі 85% тых, хто захварэў былі не прышчэплены (у тым ліку з-за адмовы ад вакцынацыі) ці не цалкам прышчэплены супраць адзёру.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт