Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся збор подпісаў за забарону «георгіеўскай» стужкі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.07.2018 17:12
Дыскусія пад пэтыцыю адлюстроўвае даволі радыкальныя разыходжаньні меркаваньняў аўдыторыі на гэтую тэму.
фота: petitions.by

Пачаўся збор подпісаў за забарону «георгіеўскай» стужкі ў Беларусі
«Сымбалем беззаконьня, хаосу, нестабільнасьці і сэпаратызму» назвалі расейскую чорна-аранжавую стужку аўтары пэтыцыі, разьмешчанай на сайце Petitions.by. Яны прапануюць увесьці адміністратыўную адказнасьць за ўжываньне і выраб адпаведнай сымболікі. Прапанову падтрымалі ўжо больш за 400 чалавек.
У пэтыцыі падкрэсьліваецца, што міжнародная супольнасьць (як і Беларусь) не прызналі ўключэньне Крыму і Севастопаля ў склад Расейскай Фэдэрацыі, дзе «георгіеўская» стужка выкарыстоўвалася як сымбаль ворагаў Украіны.
У сувязі з гэтым дэманстрацыя стужкі – сымбаля сэпаратызму і адмаўленьня права постсавецкіх дзяржаў на захаваньне сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці – «зьяўляецца небясьпекай для Рэспублікі Беларусь».
Аўтары пэтыцыі прапануюць увесьці адміністратыўную адказнасьць за выраб, публічнае выкарыстаньне, дэманстрацыю, нашэньне і распаўсюджваньне «георгіеўскай» стужкі і/ці яе выяваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Таксама прапануецца вызначыць выключэньні, на якія забарона ня будзе распаўсюджвацца – дакумэнты, арыгіналы баявых сьцягоў, дзяржаўныя ўзнагароды, надмагільныя пабудовы.
Пэтыцыю на сёньняшні момант падпісалі 424 чалавекі, пры гэтым яна сабрала 80 лайкаў і 66 дыслайкаў, што адлюстроўвае даволі радыкальныя разыходжаньні меркаваньняў аўдыторыі на гэтую тэму.
Зварот плянуецца накіраваць у Раду міністраў і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт