Logo Polskiego Radia
Print

Ці ўвядуць беларускую мова на дзяржаўным тэлебачаньні?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.07.2018 13:15
Актывісты зьбіраюць подпісы, каб на дзяржаўным тэлебачаньні гучала 50% беларускай мовы.
tbm-mova.by

«Мы не просім пашырэньня беларускай мовы на дзяржаўным ТБ да 100% эфірнага часу, таму што жыхары Беларусі могуць гэтага не зразумець. Мы просім павелічэньня вяшчаньня дзяржаўных тэлеканалаў на беларускай мове да 50%. Спадзяюся, вы нас пачуеце», — зьвяртаюцца да Міністэрства інфармацыі энтузіясты.

На іх погляд, тэлебачаньне — адна з асноўных крыніц папулярызацыі мовы, але відавочна, што ніякай роўнасьці двух дзяржаўных моў там сёньня няма. Усе навіны й тэлеперадачы ў асноўным, дэманструюцца па-руску, ідзе «дэпапулярызацыя беларускай мовы».

На дадзены момант пад пэтыцыяй падпісаліся 233 чалавек, плянуюць сабраць яшчэ 167, і праз 25 дзён накіраваць зварот у Міністэрства інфармацыі.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт