Logo Polskiego Radia
Print

Будуць адкліканыя амбасадары, якія слаба нарасьцілі экспарт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.07.2018 15:50
Аляксандар Лукашэнка казаў, што дыпляматы павінны займацца прасоўваньнем продажу беларускай прадукцыі.
Flickr/andrey.mindryukov

Лукашэнка загадаў адклікаць амбасадараў, якія слаба нарасьцілі экспарт.

Кіраўнікоў беларускіх дыпляматычных місіяў, якія ня справіліся з заданьнямі ў нарошчваньні экспарту, плянуецца адклікаць са службы, заявіў першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.

Раней Аляксандар Лукашэнка казаў, што дыпляматы павінны займацца прасоўваньнем продажу беларускай прадукцыі.

Паводле Еўдачэнкі, Лукашэнка загадаў адклікаць тых амбасадараў, якія «цягам двух гадоў не выконваюць прагнозных заданьняў у экспарце без аб’ектыўных прычынаў», а ўрад пагадзіўся з патэнцыйным адкліканьнем. Такіх амбасадараў, кажа ён, цяпер да дзесяці.

Хто менавіта з амбасадараў ня выканаў прагнозныя паказьнікі без аб’ектыўных прычынаў, невядома.

БелаПАН/svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт