Logo Polskiego Radia
Print

Моцныя залевы абрынуліся на поўдзень Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.07.2018 08:38
На сёньня таксама па ўсёй краіне прагназуюць моцныя дажджы, залевы, месцамі град.
youtube.com/screen

Моцныя залевы абрынуліся на поўдзень Беларусі
Больш за 80% месячнай нормы ападкаў выпала ў Берасьце за дзень 12 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідрамэтэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня й маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды.
«Учора найбольш моцныя дажджы прайшлі ў Берасьці. З 12.00 да 21.00 там выпала 60 мм ападкаў – гэта больш за 80% месячнай нормы», – сказалі ў Белгідрамэце.
Як паведамлялася, моцная залева ўчора днём падтапіла вуліцы ў цэнтры Берасьця. Залева суправаджалася навальніцай і моцнымі парывамі ветру. У некаторых месцах назіраўся невялікі град. На дарогах утварыліся заторы. Аварыйныя службы займаліся ліквідацыяй наступстваў залевы.
На другім месцы па колькасьці ападкаў днём 12 ліпеня – мэтэастанцыя Высокае ў Камянецкім раёне: там выпала 27 мм ападкаў. «Мінулай ноччу, з 21.00 да 6.00, больш за ўсё ападкаў выпала ў Пінску й Валожыне – па 17 мм. Дажджы адзначаліся ў многіх раёнах», – дадалі ў Белгідрамэце.
На сёньня таксама па ўсёй краіне прагназуюць моцныя дажджы, залевы, месцамі град.
паводле nn.by/belta.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт