Logo Polskiego Radia
Print

Севярынец даў Зайдэсу тры дні на закрыцьцё рэстарана «Поедем поедим»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2018 12:59
«Пасьля гэтага мы будзем размаўляць па-іншаму з вамі», – сказаў Севярынец Зайдэсу.
Павел Севярынец Павел Севярынец Фота: БХД

Севярынец даў Зайдэсу тры дні на закрыцьцё рэстарана «Поедем поедим»
Адзін з лідараў апазыцыі, хрысьціян-дэмакрат Павал Севярынец паведаміў пра гэта саўладальніку комплексу Леаніду Зайдэсу ў тэлефоннай размове.
«Мы гатовыя, як абаронцы Курапатаў, дапамагчы вам бясплатна яго дэмантаваць і перанесьці. Мы пагрозы ня будзем рабіць. Я вас проста папярэджваю. Гэта прапанова дзейнічае тры дні, пасьля гэтага мы будзем размаўляць па-іншаму з вамі», – сказаў Севярынец Зайдэсу.
Пасьля заканчэньня размовы сустаршыня аргкамітэту БХД пераказаў рэакцыю бізнэсоўцы: «Не пагражайце мне... Пра што мы з вамі будзем размаўляць? А вашы дзеяньні не бандыцкія? Гэта вы бандыты, гэта вы там рабілі».
Увечары 14 ліпеня ля ўезду ў рэстаранны комплекс адбыліся сутыкненьні паміж пратэстоўцамі і невядомымі. Сярод удзельнікаў сутычак быў і Зайдэс. Прысутныя супрацоўнікі міліцыі ніяк на гэта не адрэагавалі.
Акцыі пратэсту супраць адкрыцьця комплексу каля месца расстрэлаў камуністамі праходзяць штодня з 31 траўня.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт