Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь займае 79-е месца ў сьвеце па ўзроўні ВУП

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2018 16:43
У гэтым рэйтынгу Беларусь абагнала Танзанію і Ліван.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь займае 79-е месца ў сьвеце па ўзроўні ВУП
Паводле статыстычных дадзеных Сусьветнага банка за 2017 год, беларуская эканоміка па ўзроўні ВУП займае 79-е месца ў сьвеце. У гэтым рэйтынгу Беларусь абагнала Танзанію і Ліван.
Як вынікае з дадзеных Сусьветнага банка, Беларусь знаходзіцца на 79 месцы з 200 па аб'ёме валавога ўнутранага прадукту. А з улікам пакупніцкай здольнасьці паказчык яшчэ лепшы – 68 месца.
Па выніках мінулага года ВУП Беларусі склаў 54,4 млрд даляраў, што на 1,2 млрд даляраў больш, чым было год таму. Гэта забясьпечыла Беларусі 79-е месца ў сусьветным рэйтынгу эканомік. Наша краіна трохі адстае ад Уругвая і Харватыі, у якіх ВУП складае 56,1 млрд і 54,8 млрд даляраў адпаведна, але апярэджвае Танзанію (52 млрд) і Ліван (51,8 млрд).
Найбуйнейшымі эканомікамі ў сьвеце валодаюць ЗША (19,3 трлн даляраў), Кітай (12,2 трлн) і Японія (4,8 трлн). Таксама ў топ-10 увайшлі Нямеччына (3,6 трлн), Вялікабрытанія (2,6 трлн), Індыя (2,59 трлн), Францыя (2,58 трлн), Бразылія (2 трлн), Італія (1,9 трлн) і Канада (за 1,6 трлн).
Раней Аляксандар Лукашэнка даручыў дасягнуць узроўню ВУП у 100 млрд даляраў да 2025 года. На думку міністра эканомікі Ўладзіміра Зіноўскага, у гэтай задачы няма нічога нерэальнага. Дарэчы, за першы квартал ВУП Беларусі вырас на 5,2% і склаў 26,6 рублёў.

Паводле статыстычных дадзеных Сусьветнага банка за 2017 год, беларуская эканоміка па ўзроўні ВУП займае 79-е месца ў сьвеце. У гэтым рэйтынгу Беларусь абагнала Танзанію і Ліван.

Як вынікае з дадзеных Сусьветнага банка, Беларусь знаходзіцца на 79 месцы з 200 па аб'ёме валавога ўнутранага прадукту. А з улікам пакупніцкай здольнасьці паказчык яшчэ лепшы – 68 месца.

Па выніках мінулага года ВУП Беларусі склаў 54,4 млрд даляраў, што на 1,2 млрд даляраў больш, чым было год таму. Гэта забясьпечыла Беларусі 79-е месца ў сусьветным рэйтынгу эканомік. Наша краіна трохі адстае ад Уругвая і Харватыі, у якіх ВУП складае 56,1 млрд і 54,8 млрд даляраў адпаведна, але апярэджвае Танзанію (52 млрд) і Ліван (51,8 млрд).Найбуйнейшымі эканомікамі ў сьвеце валодаюць ЗША (19,3 трлн даляраў), Кітай (12,2 трлн) і Японія (4,8 трлн). Таксама ў топ-10 увайшлі Нямеччына (3,6 трлн), Вялікабрытанія (2,6 трлн), Індыя (2,59 трлн), Францыя (2,58 трлн), Бразылія (2 трлн), Італія (1,9 трлн) і Канада (за 1,6 трлн).

Раней Аляксандар Лукашэнка даручыў дасягнуць узроўню ВУП у 100 млрд даляраў да 2025 года. На думку міністра эканомікі Ўладзіміра Зіноўскага, у гэтай задачы няма нічога нерэальнага. Дарэчы, за першы квартал ВУП Беларусі вырас на 5,2% і склаў 26,6 рублёў.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт