Logo Polskiego Radia
Print

У КПЧ ААН зарэгістраваная скарга прысуджанага да сьмерці беларуса

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.07.2018 14:15
Індывідуальны зварот Ігара Гершанкова зарэгістраваны Камітэтам пад нумарам 3209/2018.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНЗаля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0

У КПЧ ААН зарэгістраваная скарга прысуджанага да сьмерці беларуса
Індывідуальны зварот Ігара Гершанкова зарэгістраваны Камітэтам пад нумарам 3209/2018.
Камітэт ААН па правах чалавека 13 ліпеня пацьвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Ігара Гершанкова, які быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 году.
Як паведаміў каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэй Палуда, зварот асуджанага быў зарэгістраваны Камітэтам пад нумарам 3209/2018. Праваабаронца ўжо атрымаў адпаведнае паведамленьне.
„Згодна з адпраўленага Вам ліста, Ваша індывідуальнае паведамленьне, накіраванае ў Камітэт па правах чалавека ў інтарэсах г-на Ігара Гершанкова, было зарэгістравана за нумарам 3209/2018 і ўжо накіравана дзяржаве-ўдзельніку разам з запытам аб прыняцьці часовых мер, у выглядзе прыпыненьня выкананьня пакараньня ў выглядзе сьмяротнай кары да вынясеньня Камітэтам канчатковага рашэньня ў дачыненьні да гэтага паведамленьня”.
Раней праваабаронцы інфармавалі, што намесьнік старшыні Вярхоўнага суду прыпыніў выкананьне сьмяротных прысудаў у адносінах да Ігара Гершанкова й Сямёна Беражнога на час разгляду іх наглядных скаргаў. Але на дадзены момант скаргі разгледзены, аб чым паведамлена абаронцам абвінавачаных. Гэта фактычна азначае, што тэрмін прыпыненьня выкананьня сьмяротных прысудаў у зьвязку з разглядам наглядных скаргаў скончаны. І сьмяротны прысуд можа быць прыведзены ў выкананьне ў любы час.
Але праваабаронцы спадзяюцца, што Рэспублікай Беларусь будуць прыняты часовыя меры аб прыпыненьні выкананьня сьмяротнага пакараньня да часу разгляду звароту Ігара Гершанкова Камітэтам ААН па правах чалавека.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт