Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцы Курапатаў скардзяцца на бязьдзеяньне міліцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.07.2018 16:03
Паводле іх, міліцыя не рэагавала, калі 14 ліпеня на Леаніда Кулакова наехаў аўтамабіль.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Абаронцы Курапатаў скардзяцца на бязьдзеяньне міліцыі
Паводле іх, міліцыя не рэагавала, калі 14 ліпеня на Леаніда Кулакова наехаў аўтамабіль.
Актывісты, якія выступаюць супраць рэстарану „Поедем поедим” ля Курапатаў, рыхтуюць 7 заяваў на міліцыю Менскага раёну паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу („бязьдзеяньне службовай асобы”).
Увечары 14 ліпеня ля Курапатаў адбыўся інцыдэнт, падчас якога на актывіста Леаніда Кулакова ля рэстарацыі „Поедем поедим” наехала чорная „Мазда”.
Міліцыя, якая была на месцы, ня ўмешвалася ў інцыдэнт, нічога не рабіла яна й калі ахоўнікі разам з саўладальнікам рэстарану Леанідам Зайдэсам схапілі й адцягнулі ў бок пратэстоўцаў, а таксама калі ахоўнік біў Максіма Вінярскага. Затое міліцыянты склалі пратаколы на пратэстоўцаў.
Абаронцы Курапатаў разам зь юрыстамі будуць пісаць заявы ў міліцыю.
„Па-першае, кожны будзе пісаць заяву на бязьдзеяньне міліцыі (артыкул 425, частка 2 Крымінальнага кодэксу). Я асабіста буду пісаць яшчэ за зьбіцьцё, абразу й за групавую змову міліцыі з кіраўніцтвам рэстарацыі. Леанід Кулакоў — за наезд, Максім Вінярскі — за зьбіцьцё. Заявы зьбіраюцца пісаць Алесь Славінскі, Дзяніс Урбановіч, Мая Навумава, Натальля Басалыга, Вячаслаў Сіўчык”, - заявіла актывістка й рэжысёрка Вольга Мікалайчык.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт