Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Нямеччына сёлета могуць выйсьці на $3 млрд тавараабароту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.07.2018 17:17
У ліку беларускіх тавараў, якія шырока вядомы ў Нямеччыны - тэхніка Менскага трактарнага завода.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь і Нямеччына сёлета могуць выйсьці на $3 млрд тавараабароту
У ліку беларускіх тавараў, якія шырока вядомы ў Нямеччыны, тэхніка Менскага трактарнага завода.
Беларусь і Нямеччына ў 2018 годзе могуць выйсьці на $3 млрд тавараабароту, заявіў у эфіры тэлеканала „Беларусь 1” амбасадар Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.
„У эканамічным пляне дынаміка нашых адносін вельмі пазытыўная. Мы бачым, што ў гэтым годзе зможам, хутчэй за ўсё, выйсьці на ўзровень $3 млрд у гандлі паміж краінамі”, - сказаў Дзяніс Сідарэнка.
У ліку беларускіх тавараў, якія шырока вядомы ў Нямеччыны, ён назваў тэхніку Менскага трактарнага завода. „Традыцыйна ва ўсходніх землях, у невялікіх фэрмэрскіх гаспадарках наш трактар даволі актыўна выкарыстоўваўся й па-ранейшаму мае вельмі добрую рэпутацыю. У нямецкай тэрміналёгіі асноўная характарыстыка гучыць як „яго нельга зламаць”, - адзначыў пасол, дадаўшы, што менавіта надзейнасьць выпускаемай прадукцыі ставіцца ў аснову пры пашырэньні беларускіх тавараў на рынак ЭЗ.
Дыплямат з задавальненьнем канстатаваў і значную інтэнсыфікацыю палітычных кантактаў. Так, важнай гістарычнай падзеяй стаў афіцыйны візыт у канцы чэрвеня ў Беларусь Фэдэральнага Прэзыдэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт