Logo Polskiego Radia
Print

Карыстальнікі Talaka.by сабралі грошы на штраф ЛГБТ-актывісткі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.07.2018 17:04
За некалькі гадзін было сабрана 228% сумы, неабходнай для пагашэньня штрафу актывісткі Вікторыі Біран.
Вікторыя Біран са сваім плякатамВікторыя Біран са сваім плякатамфота: профіль Вікторыі Біран у сетцы Facebook

Карыстальнікі Talaka.by сабралі грошы на штраф ЛГБТ-актывісткі
За некалькі гадзін было сабрана 228% сумы, неабходнай для пагашэньня штрафу актывісткі Вікторыі Біран.
«Пагасіць штраф ЛГБТ-актывісткі за трохсэкунднае фота ля будынка МУС. ЛГБТ-актывістка зрабіла тры фатаграфіі й апублікавала іх у сваім «Фэйсбуку». Цяпер яна абавязаная выплаціць штраф, – напісалі аўтары праекту. – Мы, сябры й сяброўкі Вікі, ня лічым, што яна зьдзейсьніла якое-небудзь злачынства, і хочам дапамагчы ёй з выплатай штрафу», перадае БелаПАН.
Неабходна было сабраць 398 рублёў. За некалькі гадзін было сабрана 911 рублёў. Плятформа Talaka.by ня будзе спаганяць 7,5% камісійнага збору з гэтых сродкаў. Усе грошы пойдуць на выплату штрафу, а таксама на дадатковыя судовыя выдаткі.
Грамадзкая актывістка, сузаснавальніца гендэрнага праекту Makeout Вікторыя Біран аштрафаваная за фота ля будынка МУС. Яна прызнаная вінаватай у парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. У дачыненьні да актывісткі былі складзеныя тры пратаколы за фатаграфаваньне ў розных месцах Менску.
Біран пратэставала супраць скандальнай заявы МУС Беларусі, апублікаванай 20 мая на афіцыйным сайце міністэрства. У ім асуджалася вывешваньне 17 мая над пасольствам Вялікабрытаніі вясёлкавага сьцяга ў знак падтрымкі правоў ЛГБТ-супольнасьці.

«Пагасіць штраф ЛГБТ-актывісткі за трохсэкунднае фота ля будынка МУС. ЛГБТ-актывістка зрабіла тры фатаграфіі й апублікавала іх у сваім «Фэйсбуку». Цяпер яна абавязаная выплаціць штраф, – напісалі аўтары праекту. – Мы, сябры й сяброўкі Вікі, ня лічым, што яна зьдзейсьніла якое-небудзь злачынства, і хочам дапамагчы ёй з выплатай штрафу», перадае БелаПАН.

Неабходна было сабраць 398 рублёў. За некалькі гадзін было сабрана 911 рублёў. Плятформа Talaka.by ня будзе спаганяць 7,5% камісійнага збору з гэтых сродкаў. Усе грошы пойдуць на выплату штрафу, а таксама на дадатковыя судовыя выдаткі.

Грамадзкая актывістка, сузаснавальніца гендэрнага праекту Makeout Вікторыя Біран аштрафаваная за фота ля будынка МУС. Яна прызнаная вінаватай у парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. У дачыненьні да актывісткі былі складзеныя тры пратаколы за фатаграфаваньне ў розных месцах Менску.

Біран пратэставала супраць скандальнай заявы МУС Беларусі, апублікаванай 20 мая на афіцыйным сайце міністэрства. У ёй асуджалася вывешваньне 17 мая над пасольствам Вялікабрытаніі вясёлкавага сьцяга ў знак падтрымкі правоў ЛГБТ-супольнасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт