Logo Polskiego Radia
Print

У Лідзкім раёне забаранілі адзначэньне 155-годзьдзя Паўстаньня 1863 года

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.07.2018 13:12
29 ліпеня там павінна была адбыцца цырымонія адкрыцьця і мерапрыемствы ў гонар 155-годзьдзя паўстаньня.
Памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідзкім раёне, усталяваны актывістамі.Памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідзкім раёне, усталяваны актывістамі.фота: Рух "За Свабоду"

Улады забаранілі ў Лідзкім раёне адзначэньне 155-годзьдзя Паўстаньня 1863 года
Актывісты, у тым ліку сябры Руху «За Свабоду», завяршылі ўсталяваньне памятнага знака ў гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідзкім раёне, 29 ліпеня там павінна была адбыцца цырымонія адкрыцьця і мерапрыемствы ў гонар 155-годзьдзя паўстаньня.
«Заяўнікам мерапрыемства выступаў Станіслаў Суднік. Яму прыйшла 23 ліпеня пісьмовая адмова, дзе ёсьць проста спасылка на 23.34 КоАП (Парушэньне парадку ці правядзеньня арганізацыі масавых мерапрыемстваў)», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус.
Гэтае рашэньне было абскарджанае, і актывіст Руху «За Свабоду» абяцае, што ў бліжэйшы час арганізатары паведамяць, калі адбудзецца мерапрыемства і ў якім фармаце.
«155 год паўстаньню і ў год Малой радзімы мясцовыя ўлады паступілі проста непрыгожа па-чалавечы. З 1995 года на гэтым месцы праходзілі мерапрыемствы, ксёндз праводзіў службу, усе маліліся, усё было годна. Чаго яны зараз упёрліся, ня ведаю», — заключыў Сяргей Пантус.

Рух «За Свабоду»/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт