Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі правядуць экспэрымэнт па абмежаваньні продажу алькаголю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.07.2018 15:30
На падставе экспэрымэнту будуць зробленыя высновы, ці ўплывае абмежаваньне на ўзровень спажываньня алькаголю.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі прынятае рашэньне аб правядзеньні ў асобных рэгіёнах экспэрымэнту па абмежаваньні рэалізацыі алькагольных напояў, паведаміў першы намесьнік міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Артур Карповіч.

«Пытаньне абмяркоўвалася на ўзроўні ўрада, і прынятае рашэньне на пэўных тэрыторыях правесьці экспэрымэнт з абмежаваньнем часу рэалізацыі алькагольных напояў», – сказаў А. Карповіч на прэс-канфэрэнцыі ў сераду ў Менску.

Паводле слоў першага намесьніка міністра, на падставе экспэрымэнту будуць зробленыя высновы, ці ўплывае абмежаваньне продажу алькаголю на ўзровень яго спажываньня, крымінагенную абстаноўку.

Карповіч заўважыў, што пакуль ня можа сказаць, у якіх раёнах такі экспэрымэнт будзе праводзіцца, але запэўніў, што «такая схема прынятая да выкананьня».

Як паведамлялася, МУС Беларусі неаднаразова прапаноўвала абмежаваць продаж алькагольных напояў.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт