Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы атаясамліваюць Эўразьвяз са свабодай

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 26.07.2018 16:16
Траціна беларусаў станоўча ставіцца да Эўрапейскага зьвязу.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Траціна беларусаў станоўча ставіцца да Эўрапейскага зьвязу. Такі вынік апытаньня, праведзенага арганізацыямі «Ўсходняе суседзтва ЭЗ» (EU Neighbours East) і «АКТ».

Была апытана 1000 рэспандэнтаў. Зь іх 5% увогуле ніколі ня чулі пра існаваньне Эўразьвязу.

43% апытаных беларусаў нэўтральна ставяцца да ЭЗ, 34% — станоўча, 18% — адмоўна.

46% ацэньваюць адносіны паміж ЭЗ і Беларусьсю як «добрыя», 4% — як «вельмі добрыя».

67% апытаных асацыіруюць Эўразьвяз з правамі чалавека, 69% — са свабодай рэлігіі, 66% — са свабодай СМІ, 62% — увогуле са свабодай, 64% — з павагай да іншых культур і ў цэлым з дэмакратыяй.

У той жа час 61% беларусаў лічаць, што Расея падтрымлівае Беларусь грашыма больш, чым ЭЗ. 22% апытаных лічаць, што Эўразьвяз і Расея аднолькава падтрымліваюць Беларусь.

50% рэспандэнтаў хацелі б, каб ЭЗ больш спансіраваў эканамічнае разьвіцьцё ў Беларусі, 35% — каб Эўрапейскі зьвяз ствараў магчымасьці для працаўладкаваньня беларусаў.

Naviny.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт