Logo Polskiego Radia
Print

Беларусам далі ўстаноўку вучыць замежныя мовы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 26.07.2018 17:17
Прадаўжэньне тэрміну бязьвізавага знаходжаньня ў Беларусі з 5 да 30 дзён патрабуе кадраў зь веданьнем замежных моў.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Бязьвізавы рэжым даў магчымасьць павялічыць турыстычны паток у Беларусь прыкладна на 20 працэнтаў, паведаміў дырэктар Дэпартамэнта па турызьме Міністэрства спорту і турызму Андрэй Молчан.

Прадстаўнік Мінспорту зьвярнуў увагу на тое, што прадаўжэньне тэрміну бязьвізавага знаходжаньня ў Беларусі з 5 да 30 дзён запатрабуе абнаўленьня турыстычнай інфраструктуры і падрыхтоўкі кадраў зь веданьнем замежных моў.

Раней асноўны турпаток прыпадаў на прадстаўнікоў Расеі і краін СНД. Цяпер ідзе размова аб тым, каб большая колькасьць прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі валодала ангельскай, францускай, кітайскай мовамі.

Андрэй Молчан паведаміў, што Мінспорту абмяркоўвае зь міністэрствамі замежных, унутраных спраў магчымасьці новых крокаў па лібэралізацыі візавага рэжыму. «Але пакуль рана пра іх гаварыць», — адзначыў сказаў дырэктар Дэпартамента па турызьме.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт