Logo Polskiego Radia
Print

У менскім мэдцэнтры друкуюць дзяцей на 3D-прынтары

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 26.07.2018 18:18
У Менску можна заказаць трохмерную мадэль дзіцяці ва ўлоньні мацеры.
Ілюстрацыйнае словаІлюстрацыйнае словаФота: pixabay.com/Public Domain CC0

У адным зь менскіх мэдыцынскіх цэнтраў друкуюць 3D-мадэлі дзіцяці ва ўлоньні мацеры. Гэта паслуга прапануецца ў Беларусі ўпершыню.

Трохмерная мадэль дзіцяці выконваецца па рэальным здымку плода пасьля правядзеньня ультрагукавой дыягностыкі.

У многіх краінах сьвету выраб 3D-мадэлей плода папулярная паслуга сярод бацькоў.

Можна надрукаваць мадэлі будучых немаўлят розных памераў — ад 5 да 20 см вышынёю. Кошт — ад 90 да 390 рублёў.

Nina.nn.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт