Logo Polskiego Radia
Print

Польскага сьвятара не ўпусьцілі ў Беларусь

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.07.2018 12:55
Ксёндз Рышард Уманьскі ехаў на ўрачыстасьці з нагоды 30-годзьдзя СПБ, які пройдуць у Горадні заўтра.
фота: Саюз палякаў Беларусі

Польскага сьвятара не ўпусьцілі ў Беларусь. Ксёндз Рышард Уманьскі ехаў на ўрачыстасьці з нагоды 30-годзьдзя СПБ, які пройдуць у Горадні заўтра.
Адным з гасьцей юбілейных урачыстасьцяў павінен быў быць шматгадовы сябра Саюзу палякаў Беларусі ксёндз Рышард Уманьскі, пробашч парафіі Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Чэнстахове і капэлан прафсаюзу «Салідарнасьць» у Чэнстахове. Ён ехаў у Горадню па прынцыпе бязьвізавага руху. На мяжы беларускія памежнікі не дазволілі сьвятару ўехаць у Беларусь.
На сьвяткаваньні 30-годзьдзя павінен прыехаць, між іншым, сьпікер Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі. Чакаюцца іншыя дэлегацыі ўраду Польшчы, Сэйму і Сэнату, мясцовых органаў кіраваньня з Беластоку і Сопату, а таксама прадстаўнікі партнэрскіх арганізацый.

Адным з гасьцей юбілейных урачыстасьцяў павінен быў быць шматгадовы сябра Саюзу палякаў Беларусі ксёндз Рышард Уманьскі, пробашч парафіі Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Чэнстахове і капэлан прафсаюзу «Салідарнасьць» у Чэнстахове. Ён ехаў у Горадню па прынцыпе бязьвізавага руху. На мяжы беларускія памежнікі не дазволілі сьвятару ўехаць у Беларусь.

На сьвяткаваньні 30-годзьдзя СПБ павінен прыехаць, між іншым, сьпікер Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі. Чакаюцца іншыя дэлегацыі ўраду Польшчы, Сэйму і Сэнату, мясцовых органаў кіраваньня з Беластоку і Сопату, а таксама прадстаўнікі партнэрскіх арганізацый.

СПБ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт