Logo Polskiego Radia
Print

Гомельскія католікі зьбіраюць «абвесткі ад Ісуса»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.07.2018 14:23
Ідэю гомельскія католікі пазычылі ў чэхаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Гомельскія католікі зьбіраюць «абвесткі ад Ісуса»
У Гомелі абвясьцілі конкурс на самую крэатыўную аб'яву ад імя Ісуса Хрыста. Такі конкурс ладзяць гомельскі каталіцкі прыход і сайт katolik.life.
Банар з найлепшым варыянтам плянуецца разьмясьціць на фасадзе касьцёла па вуліцы Савецкай.
Ідэю гомельскія католікі пазычылі ў чэхаў. Там «абвестка ад Ісуса» выйграла рэклямны конкурс Чэхіі. Патрабаваньні да абвесткі на конкурс у Гомелі таксама ўзялі з чэскага досьведу: адлюстраваньне сэнсу хрысьціянскай веры, крэатыўнасьць і ляканічнасьць.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт