Logo Polskiego Radia
Print

Фядыніч і Комлік не прызналі сваёй віны ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.07.2018 15:27
Іх абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Генадзь Фядыніч (справа) і Ігар Комлік Генадзь Фядыніч (справа) і Ігар Комлік фота: праваабарончы цэнтар "Вясна"

Фядыніч і Комлік не прызналі сваёй віны ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў
Сёньня раніцай у судзе Савецкага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да старшыні прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча й галоўбуха аб'яднаньня Ігара Комлік, якія абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Сваёй віны яны не прызналі.
Генадзя Фядыніча й Ігара Комлік абвінавачваюць па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры). Праваахоўнікі высьветлілі, што яны незаконна адкрылі рахунак у адным з банкаў на тэрыторыі Летувы, на які паступала валюта ад нерэзыдэнтаў Беларусі. Паводле дадзеных сьледзтва, толькі ў 2011 годзе на гэты рахунак паступіла больш за 140 тыс. эўра, а кіраўнікі прафсаюза РЭП не заплацілі больш за 22 тыс. рублёў падаткаў.
Комлік здымаў з рахунку грошы, а члены прафсаюза дастаўлялі іх у Беларусь, пасьля чаго сродкі перадаваліся Комліку й Фядынічу. Факты паступленьня грошай не адлюстроўваліся ў фінансавай справаздачнасьці й падатковай дэклярацыі прафсаюза.
Генадзь Фядыніч заявіў, што не адкрываў рахунак у летувіскім банку, не спрыяў перамяшчэньню грошай зь яго ў Беларусь і не атрымліваў даход, таму ня лічыць сябе вінаватым. Ігар Комлік таксама не прызнае сваёй віны.
Падтрымаць кіраўнікоў прафсаюза РЭП прыйшлі апазыцыйныя палітыкі й актывісты, праваабаронцы й сябры абʼяднаньня, экс-сьпікер Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнікі амбасады Летувы й пасольства Швэцыі ў Беларусі.

Сёньня раніцай у судзе Савецкага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да старшыні прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча й галоўбуха аб'яднаньня Ігара Комліка, якія абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Сваёй віны яны не прызналі.

Генадзя Фядыніча й Ігара Комліка абвінавачваюць па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры). Праваахоўнікі высьветлілі, што яны незаконна адкрылі рахунак у адным з банкаў на тэрыторыі Летувы, на які паступала валюта ад нерэзыдэнтаў Беларусі. Паводле дадзеных сьледзтва, толькі ў 2011 годзе на гэты рахунак паступіла больш за 140 тыс. эўра, а кіраўнікі прафсаюза РЭП не заплацілі больш за 22 тыс. рублёў падаткаў.

Комлік здымаў з рахунку грошы, а члены прафсаюза дастаўлялі іх у Беларусь, пасьля чаго сродкі перадаваліся Комліку й Фядынічу. Факты паступленьня грошай не адлюстроўваліся ў фінансавай справаздачнасьці й падатковай дэклярацыі прафсаюза.

Генадзь Фядыніч заявіў, што не адкрываў рахунак у летувіскім банку, не спрыяў перамяшчэньню грошай зь яго ў Беларусь і не атрымліваў даход, таму ня лічыць сябе вінаватым. Ігар Комлік таксама не прызнае сваёй віны.

Падтрымаць кіраўнікоў прафсаюза РЭП прыйшлі апазыцыйныя палітыкі й актывісты, праваабаронцы й сябры абʼяднаньня, экс-сьпікер Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнікі амбасады Летувы й пасольства Швэцыі ў Беларусі.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт