Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 200 подпісаў за перанос цэхаў МТЗ перададзеныя ў Менгарвыканкам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2018 10:40
Жыхары прылеглай да цэхаў тэрыторыі баяцца адчыняць форткі ў кватэрах.
фота: Рух "За Свабоду"

Больш за 200 подпісаў за перанос цэхаў МТЗ перададзеныя ў Менгарвыканкам
Кампанія за перанос ліцейных цэхаў Менскага трактарнага завода за межы горада абвешчаная каардынатарам Руху «За Свабоду» ў Менску Віктарам Янчурэвічам.
«Яшчэ падчас мясцовых выбары жыхары ўздымалі праблемы шкодных выкідаў і скардзіліся на наступствы працы ліцейных цэхаў, якія, як вядома, экалягічна найбольш шкодныя з усяго МТЗ. Таму мы з камандай вырашылі падняць праблему, каб зьмяніць сытуацыю ў раёне», – распавёў сайту Pyx.by Янчурэвіч.
Па ягоных словах, мясцовыя жыхары на збор подпісаў рэагуюць вельмі пазытыўна, усьцешаныя тым, што нехта пачаў уздымаць пытаньне, таму што «праблему адчуваюць хіба што ня кожны дзень: вымушаныя жыць у такіх умовах, калі непажадана адчыняць форткі».
«Гэта паказвае, што праблема – актуальная. Працу ліцейных цэхаў найбольш адчуваюць жыхары прылеглай тэрыторыі, але эфэкт ад гэтых забруджваньняў кладзецца на плечы ўсяго 2 млн насельніцтва Менска», – адзначыў менскі каардынатар Руху.
Сёньня ў Менгарвыканкам былі перададзеныя 219 подпісаў. «Мы далей працягнем зьбіраць подпісы, размаўляць з людзьмі. Разумеем, што адказ Менгарвыканкама на зварот можа быць несуцяшальным, таму перапіску прыйдзецца працягнуць, каб было больш аргумэнтаў, трэба мець больш подпісаў», – падкрэсьліў Янчурэвіч.
У плянах, дадаў ён, таксама сустрэча з адміністрацыяй трактарнага завода на прадмет бачаньня разьвіцьця вытворчасьці і магчымага пераносу шкоднай вытворчасьці за межы горада кіраўніцтвам самога прадпрыемства.

Кампанія за перанос ліцейных цэхаў Менскага трактарнага завода за межы горада абвешчаная каардынатарам Руху «За Свабоду» ў Менску Віктарам Янчурэвічам.

«Яшчэ падчас мясцовых выбараў жыхары ўздымалі праблемы шкодных выкідаў і скардзіліся на наступствы працы ліцейных цэхаў, якія, як вядома, экалягічна найбольш шкодныя з усяго МТЗ. Таму мы з камандай вырашылі падняць праблему, каб зьмяніць сытуацыю ў раёне», – распавёў сайту Pyx.by Янчурэвіч.

Па ягоных словах, мясцовыя жыхары на збор подпісаў рэагуюць вельмі пазытыўна, усьцешаныя тым, што нехта пачаў уздымаць пытаньне, таму што «праблему адчуваюць хіба што ня кожны дзень: вымушаныя жыць у такіх умовах, калі непажадана адчыняць форткі».

«Гэта паказвае, што праблема – актуальная. Працу ліцейных цэхаў найбольш адчуваюць жыхары прылеглай тэрыторыі, але эфэкт ад гэтых забруджваньняў кладзецца на плечы ўсяго 2 млн насельніцтва Менска», – адзначыў менскі каардынатар Руху.

Сёньня ў Менгарвыканкам былі перададзеныя 219 подпісаў. «Мы далей працягнем зьбіраць подпісы, размаўляць з людзьмі. Разумеем, што адказ Менгарвыканкама на зварот можа быць несуцяшальным, таму перапіску прыйдзецца працягнуць, каб было больш аргумэнтаў, трэба мець больш подпісаў», – падкрэсьліў Янчурэвіч.

У плянах, дадаў ён, таксама сустрэча з адміністрацыяй трактарнага завода на прадмет бачаньня разьвіцьця вытворчасьці і магчымага пераносу шкоднай вытворчасьці за межы горада кіраўніцтвам самога прадпрыемства.

Рух "За Свабоду"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт