Logo Polskiego Radia
Print

Яраслаў Качыньскі павіншаваў Саюз палякаў Беларусі з 30-годзьдзем

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2018 11:42
Ён падзякаваў СПБ «за захаваньне памяці і польскасьці, за ўсю працу і ахвяры на працягу 30-ці гадоў існаваньня арганізацыі».
Лідар партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў КачыньскіЛідар партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскіyoutube.com/screen

Старшыня кіроўнай партыі Польшчы «Права і справядлівасьць» напісаў віншавальны ліст Саюзу палякаў Беларусі з нагоды яго 30-годзьдзя. Яраслаў Качыньскі падзякаваў ім «за захаваньне памяці і польскасьці, за ўсю працу і ахвяры на працягу 30-ці гадоў існаваньня арганізацыі.
У лісьце старшыні «Права і справядлівасьці» напісана, што ўзьнікненьне 30 гадоў таму СПБ было «вялікай падзеяй, плёнам якой можна карыстацца да гэтага часу, хоць дарога, якой ішоў СПБ, не была вылажаная ружамі, а на ёй расьлі цярновыя кусты».
Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што жыцьцё палякаў на гэтай зямлі зьяўляецца цяжкім некалькі апошніх сотняў гадоў, ад першага падзелу Рэчы Паспалітай. Палітык зьвярнуў увагу, што сытуацыя і магчымасьці польскай меншасьці палепшыліся, між іншым, пасьля распаду СССР.

Старшыня кіроўнай партыі Польшчы «Права і справядлівасьць» напісаў віншавальны ліст Саюзу палякаў Беларусі з нагоды яго 30-годзьдзя. Яраслаў Качыньскі падзякаваў ім «за захаваньне памяці і польскасьці, за ўсю працу і ахвяры на працягу 30-ці гадоў існаваньня арганізацыі».

У лісьце старшыні партыі «Права і справядлівасьць» напісана, што ўзьнікненьне 30 гадоў таму СПБ было «вялікай падзеяй, плёнам якой можна карыстацца да гэтага часу, хоць дарога, якой ішоў СПБ, не была выкладзеная ружамі, а на ёй расьлі цярновыя кусты».

Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што жыцьцё палякаў на гэтай зямлі зьяўляецца цяжкім некалькі апошніх сотняў гадоў, ад першага падзелу Рэчы Паспалітай. Палітык зьвярнуў увагу, што сытуацыя і магчымасьці польскай меншасьці палепшыліся, між іншым, пасьля распаду СССР.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт