Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь не ўпусьцілі пэрформэра з ЗША

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.08.2018 14:30
Алока Вайд-Мэнон прасядзеў у менскім аэрапорце 18 гадзін.
Алок Вайд-МэнонАлок Вайд-МэнонФота: instagram.com/p/Bka2FpmBura/?taken-by=alokvmenon

Грамадзяніна ЗША індыйскага паходжаньня Алока Вайд-Мэнона 31 ліпеня не прапусьцілі празь дзяржаўную граніцу Беларусі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Алока Вайд-Мэнон — пэрформэр, які публічна гаворыць пра сябе ў трэцяй асобе множнага ліку — «яны».

У Менску было заплянаваны яго выступленьне.

Алока Вайд-Мэнон прыляцеў у Беларусь, выкарыстаўшы магчымасьць наведваньня краіны бязь візы. Прыбыў а 15-й гадзіне рэйсам з Амстэрдама. Аднак гэтага чалавека не ўпусьцілі ў Беларусь на падставе артыкула 30 закона аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Які канкрэтна пункт артыкула парушыў грамадзянін ЗША, улады не ўдакладняюць.

Алока Вайд-Мэнон быў вымушаны правесьці ў менскім аэрапорце 18 гадзін да наступнага рэйса ў Амстэрдам.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт