Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка пажартаваў пра чуткі аб інсульце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2018 10:58
Прэзыдэнт Беларусі прапанаваў журналістам «часам мацаць» яго, каб яго больш не «хаваць».
wikimedia commons/Okras (Own work)/CC BY-SA 4.0

Лукашэнка пажартаваў пра чуткі аб інсульце
Прэзыдэнт Беларусі прапанаваў журналістам «часам мацаць» яго, каб яго больш не «хаваць».
Прэзыдэнт Беларусі ўпершыню за некалькі дзён зьявіўся на публіцы, разьвеяўшы чуткі аб праблемах са здароўем. Лукашэнка праверыў ход уборачнай кампаніі пад Менскам і з гумарам пракамэнтаваў паведамленьні СМІ аб інсульце. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце тэлеканала АНТ.
«У наступным годзе мне даложыш. Ты ж дажывеш да наступнага года? Але асабліва не заракайся, а то мяне пахавалі ў мінулыя суткі, так і цябе могуць пахаваць», – зьвярнуўся Лукашэнка да аднаго з аграрыяў.
Пасьля гэтага прэзыдэнт Беларусі адказаў на пытаньні мясцовых журналістаў. Адзін з іх сказаў, што ўсе былі рады, што чуткі пра хваробу прэзыдэнта апынуліся няпраўдай. На што Лукашэнка адказаў: «Яшчэ кажуць, што двайнік працуе замест мяне, так што ты мяне часам, мацай».
Раней некаторыя СМІ са спасылкай на беларускіх журналістаў заявілі, што Лукашэнка патрапіў у бальніцу з інсультам. Адзначалася, што прэзыдэнт не зьяўляўся на публіцы з 28 ліпеня.

Карэспандэнт/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт