Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка стварыў шырокае поле для прапаганды

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 02.08.2018 12:30
Дзяржаўныя СМІ ў Беларусі будуць рыхтаваць матэрыялы па заказе дзяржаўных устаноў.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Дзяржаўныя СМІ ў Беларусі будуць рыхтаваць матэрыялы па заказе дзяржаўных устаноў.

Гэта прадугледжана дапаўненьнямі да ўказа прэзыдэнта ад 17 траўня 2011 года № 192 «Аб падтрымцы асобных сродкаў масавай інфармацыі і некаторых арганізацый».

Адпаведны ўказ № 299 быў апублікаваны 2 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакумэнце гаворыцца: «Пад правядзеньнем дзяржаўнай палітыкі праз сродкі масавай інфармацыі маецца на ўвазе стварэньне рэдакцыямі па заказе дзяржаўных органаў інфармацыйных паведамленьняў і (або) матэрыялаў, тэле- і (або) радыёперадач, накіраваных на забесьпячэньне дзяржаўных і грамадзкіх інтарэсаў, а таксама іх распаўсюджваньне праз сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку з выкарыстаньнем глябальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт».

Pravo.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт