Logo Polskiego Radia
Print

Лябедзьку аштрафавалі ўдзел у прэс-канфэрэнцыі ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.08.2018 10:19
«На фоне бел-чырвона-белага сьцяга дэманстратыўна стаяў каля брамы, перашкаджаючы праезду да рэстарана».
Старшыня АГП Анатоль ЛябедзькаСтаршыня АГП Анатоль Лябедзькаwww.ucpb.org

Экс-старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1225 рублёў) за ўдзел у прэс-канфэрэнцыі ва ўрочышчы Курапаты, каля рэстараннага комплексу «Паедзем паямо». Такое рашэньне прыняла 2 жніўня судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менску Вікторыя Шабуня.
Згодна з зачытаным у зале суда міліцэйскім пратаколам, 21 ліпеня Лябедзька ў складзе групы грамадзян паблізу рэстарана парушыў парадак арганізацыі пікетаваньня, паколькі «на фоне бел-чырвона-белага сьцяга дэманстратыўна стаяў каля брамы, перашкаджаючы праезду транспарту на тэрыторыю рэстарана».
Сьведка і аўтар пратаколу маёр міліцыі Ігар Чарняўскі ў суд не зьявіўся, паколькі знаходзіцца ў адпачынку. Лябедзька некалькі разоў хадайнічаў аб разглядзе справы толькі з удзелам міліцыянта, аднак Шабуня заявіла, што падстаў для яго выкліку няма.
Палітык хадайнічаў пра адвод судзьдзі, паколькі ня лічыць беларускую судовую сыстэму незалежнай. У якасьці пацьверджаньня сваёй пазыцыі ён прывёў дадзеныя апытаньня на сайце Вярхоўнага суда, падчас якога больш за 90% рэспандэнтаў адзначылі, што не давяраюць судовай сыстэме. Гэтае хадайніцтва таксама было адхілена.
Акрамя таго, экс-старшыня АГП прапанаваў далучыць да матэрыялаў справы малюнак карціны галяндзкага мастака Герарда Давіда 1498 года «Зьдзіраньне скуры з прадажнага судзьдзі». Аднак Шабуня заявіла, што да справы гэта не адносіцца.
Зьмест пратакола па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства) Лябедзька назваў «шызафрэнічным». Суду ён растлумачыў, што яго запрасілі прыняць удзел у прэс-канфэрэнцыі, а не ў пікеце. «Я праштудзіраваў закон аб СМІ і не знайшоў ні аднаго радка, дзе б рэглямэнтавалася пытаньне правядзеньня прэс-канфэрэнцый. Яго там проста няма», – заявіў палітык.
У якасьці доказу таго, што зносіны з прэсай на вуліцы не зьяўляюцца масавым мерапрыемствам і не парушаюць заканадаўства, ён прывёў нядаўняе зносіны з журналістамі Аляксандра Лукашэнкі «на фоне камбайна на полі».
На думку Лябедзькі, прыцягненьне яго да адказнасьці за ўдзел у прэс-канфэрэнцыі парушае Канстытуцыю, якая гарантуе грамадзянам права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Вінаватым сябе ён не прызнаў, паколькі, па яго словах, знаходзіцца »ў поўным здароўі», а абвінавачваюць яго «не зусім здаровыя людзі».
Судзьдзя некалькі разоў цікавілася, ці лічыць Лябедзька, што гэта была прэс-канфэрэнцыя, а не пікетаваньне. Яна таксама ўдакладніла, якой тэме было прысьвечана мерапрыемства. На што палітык адказаў, што мерапрыемства прайшло ў сувязі з адкрыцьцём у Курапатах рэстарана «Паедзем паямо».
У судзе быў прадэманстраваны відэазапіс прэс-канфэрэнцыі, з якой вынікае, што шэраг палітыкаў, у тым ліку Лябедзька, зрабілі заяву для прэсы, а потым адказалі на пытаньні.
Тым ня менш судзьдзя вынесла рашэньне пра штраф, якое зала сустрэла воклічамі «Ганьба!». У адказ судзьдзя паведаміла, што рашэньне можа быць абскарджана ва ўстаноўленым законам парадку.
Падчас разгляду адміністрацыйнай справы ў судзе дзяжурылі некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным.
..........

Экс-старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1225 рублёў) за ўдзел у прэс-канфэрэнцыі ва ўрочышчы Курапаты, каля рэстараннага комплексу «Паедзем паядзім». Такое рашэньне прыняла 2 жніўня судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менску Вікторыя Шабуня.

Згодна з зачытаным у зале суда міліцэйскім пратаколам, 21 ліпеня Лябедзька ў складзе групы грамадзян паблізу рэстарана парушыў парадак арганізацыі пікетаваньня, паколькі «на фоне бел-чырвона-белага сьцяга дэманстратыўна стаяў каля брамы, перашкаджаючы праезду транспарту на тэрыторыю рэстарана».

Сьведка і аўтар пратаколу маёр міліцыі Ігар Чарняўскі ў суд не зьявіўся, паколькі знаходзіцца ў адпачынку. Лябедзька некалькі разоў хадайнічаў аб разглядзе справы толькі з удзелам міліцыянта, аднак Шабуня заявіла, што падстаў для яго выкліку няма.

Палітык хадайнічаў пра адвод судзьдзі, паколькі ня лічыць беларускую судовую сыстэму незалежнай. У якасьці пацьверджаньня сваёй пазыцыі ён прывёў дадзеныя апытаньня на сайце Вярхоўнага суда, падчас якога больш за 90% рэспандэнтаў адзначылі, што не давяраюць судовай сыстэме. Гэтае хадайніцтва таксама было адхілена.

Акрамя таго, экс-старшыня АГП прапанаваў далучыць да матэрыялаў справы малюнак карціны галяндзкага мастака Герарда Давіда 1498 года «Зьдзіраньне скуры з прадажнага судзьдзі». Аднак Шабуня заявіла, што да справы гэта не адносіцца.

Зьмест пратакола па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства) Лябедзька назваў «шызафрэнічным». Суду ён растлумачыў, што яго запрасілі прыняць удзел у прэс-канфэрэнцыі, а не ў пікеце. «Я праштудзіраваў закон аб СМІ і не знайшоў ні аднаго радка, дзе б рэглямэнтавалася пытаньне правядзеньня прэс-канфэрэнцый. Яго там проста няма», – заявіў палітык.

У якасьці доказу таго, што зносіны з прэсай на вуліцы не зьяўляюцца масавым мерапрыемствам і не парушаюць заканадаўства, ён прывёў нядаўняе зносіны з журналістамі Аляксандра Лукашэнкі «на фоне камбайна на полі».

На думку Лябедзькі, прыцягненьне яго да адказнасьці за ўдзел у прэс-канфэрэнцыі парушае Канстытуцыю, якая гарантуе грамадзянам права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Вінаватым сябе ён не прызнаў, паколькі, па яго словах, знаходзіцца «ў поўным здароўі», а абвінавачваюць яго «не зусім здаровыя людзі».

Судзьдзя некалькі разоў цікавілася, ці лічыць Лябедзька, што гэта была прэс-канфэрэнцыя, а не пікетаваньне. Яна таксама ўдакладніла, якой тэме было прысьвечана мерапрыемства. На што палітык адказаў, што мерапрыемства прайшло ў сувязі з адкрыцьцём у Курапатах рэстарана «Паедзем паядзім».

У судзе быў прадэманстраваны відэазапіс прэс-канфэрэнцыі, з якой вынікае, што шэраг палітыкаў, у тым ліку Лябедзька, зрабілі заяву для прэсы, а потым адказалі на пытаньні.

Тым ня менш судзьдзя вынесла рашэньне пра штраф, якое зала сустрэла воклічамі «Ганьба!». У адказ судзьдзя паведаміла, што рашэньне можа быць абскарджана ва ўстаноўленым законам парадку.

Падчас разгляду адміністрацыйнай справы ў судзе дзяжурылі некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт