Logo Polskiego Radia
Print

Памёр сьпявак Аляксандар Кулінковіч

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2018 13:57
Памёр заснавальнік і саліст гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандар Кулінковіч.
By Maciek Król - Уласны твор, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7178638

Памёр сьпявак Аляксандар Кулінковіч
Памёр заснавальнік і саліст гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандар Кулінковіч. Пра гэта паведамляюць ягоныя сябры ў Фэйсбуку са спасылкай на жонку.
Музыка памёр ад лёгачнай недастатковасьці ўчора ўвечары, паміж 20 і 21-й гадзінай у 3-й бальніцы ў Менску.
Аляксандар Кулінковіч нарадзіўся ў Смалявічах 18 траўня 1972 года. Вучыўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці сантэхнік. Адвучыўся на журфаку БДУ адзін год. Працаваў у моладзевых выданьняў.
У 1989 годзе Кулінковіч заснаваў гурт Neuro Dubel. Ён запісаў 16 альбомаў: 5 магнітаальбомаў і 11 студыйных. Гурт доўгі час быў пад забаронай, знаходзіўся ў так званых «чорных сьпісах». Кулінковічу адмаўлялі ў канцэртах, ня ставілі ў эфір на радыё.
У той жа час ён друкаваўся як калумніст у газэце «Советская Белоруссия».
Аляксандар Кулінковіч удзельнічаў у «Крамбамбулі» на самым пачатку праекта.

Пра гэта паведамляюць ягоныя сябры ў Фэйсбуку са спасылкай на жонку.

Музыка памёр ад лёгачнай недастатковасьці ўчора ўвечары, паміж 20 і 21-й гадзінай у 3-й бальніцы ў Менску.

Аляксандар Кулінковіч нарадзіўся ў Смалявічах 18 траўня 1972 года. Вучыўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці сантэхнік. Адвучыўся на журфаку БДУ адзін год. Працаваў у моладзевых выданьняў.

У 1989 годзе Кулінковіч заснаваў гурт Neuro Dubel. Ён запісаў 16 альбомаў: 5 магнітаальбомаў і 11 студыйных. Гурт доўгі час быў пад забаронай, знаходзіўся ў так званых «чорных сьпісах». Кулінковічу адмаўлялі ў канцэртах, ня ставілі ў эфір на радыё.

У той жа час ён друкаваўся як калумніст у газэце «Советская Белоруссия».

Аляксандар Кулінковіч удзельнічаў у «Крамбамбулі» на самым пачатку праекта.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт