Logo Polskiego Radia
Print

Улады Гомеля адмовіліся ад зносу прыватных дамоў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.08.2018 15:30
Пасьля скарг мясцовых жыхароў улады Навабеліцкага раёна Гомеля пагадзіліся ня зносіць іх дамы.
Квартал у Навабеліцкім раёне Гомеля, які плянаваўся пад зносКвартал у Навабеліцкім раёне Гомеля, які плянаваўся пад зносФота: Svaboda.org

У выніку грамадзкага абмеркаваньня адміністрацыя Навабеліцкага раёна Гомеля адмовілася ад зносу 33 прыватных дамоў і будаўніцтва на іх месцы шматпавярховых дамоў.

Праект прадугледжваў знос прыватных сядзіб на вуліцах Герцэна, Урыцкага, Радзішчава, Дзімітрава і Мечнікава. Жыхары квартала выпадкова даведаліся пра гэта і пасьпелі выступіць з актыўным пратэстам.

Грамадзкае абмеркаваньне праводзіліся на працягу ліпеня. 30 ліпеня ў адміністрацыі Навабеліцкага раёна падвялі вынікі. За знос выказаліся 10 чалавек, супраць — 263. Таксама ў адміністрацыю паступілі чатыры калектыўныя звароты ад 363 чалавек з подпісамі «супраць».

Людзі супраць зносу і будаўніцтва шматпавярховага квартала, бо, на іх думку, у раёне бракуе сацыяльных аб’ектаў, павялічыцца нагрузка на грамадзкі транспарт, пагоршыцца экалёгія.

«Адміністрацыя раёна лічыць пярэчаньні грамадзян абʼектыўнымі, просіць улічыць іх пры падвядзеньні вынікаў на архітэктурна-будаўнічым савеце аблвыканкама», — паведаміла адміністрацыя Навабеліцкага раёна на афіцыйным сайце.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт