Logo Polskiego Radia
Print

У Смаленскай вобласьці ствараюць народныя дружыны для кантролю мяжы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.08.2018 07:13
У дружыньнікаў будзе права ўдзельнічаць у кантрольных мерапрыемствах.
www.pixabay.com/CC0

У Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласьці, які мяжуе з Мсьціслаўскім раёнам, прынялі рашэньне аб фарміраваньні добраахвотных народных і казацкіх дружын для кантролю беларуска-расейскай мяжы й дапамогі памежнікам.

Падставай для такога рашэньня Адміністрацыі Хіславіцкага раёна стала пастанова ўраду Расеі ад 1995 года «Аб парадку прыцягненьня грамадзян да абароны дзяржаўных межаў».

Акрамя магчымага наплыву замежнікаў, адной з прычын стварэньня добраахвотных дружын стала вялікая колькасьць кантрабанды, якая трапляе ў Расею з Беларусі.

У дружыньнікаў будзе права ўдзельнічаць у кантрольных мерапрыемствах – ім выдадуць пасьведчаньні і нагрудныя знакі.

nn.by/mspring.online/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт