Logo Polskiego Radia
Print

У Менску спыніцца будаўніцтва жыльля

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 08.08.2018 12:30
Жадаючым пераехаць у Менск будуць прапаноўваць сяліцца ў Смалявічах.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Праз 5-6 год будаваць жыльлё ў Менску спыняць. Гэта немінучая пэрспэктыва, — заявіў міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны. Паводле яго слоў, «калісьці наступіць мяжа ўнутры менскага гарадзкога кальца. Мы сыходзім з таго, што ў сталіцы можна пабудаваць яшчэ прыкладна 5 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля. Калі штогод будаваць каля мільёна, то застаецца пяць, максымум шэсьць гадоў».

Міністар сказаў, што для тых, хто не пасьпее пабудавацца за гэты час у сталіцы, застаецца варыянт гарадоў-спадарожнікаў. Прыкладам такіх гарадоў будуць Смалявічы. Ён сказаў, што ўжо прынята рашэньне пашырыць аўтатрасу ад Кургана Славы да Смалявічаў. Таксама будуць палепшаны чыгуначныя камунікацыі, і ў пэрспэктыве шмат людзей будуць жыць у гарадах-спадарожніках.

Міністар дадаў, што сёлета за першае паўгодзьдзе сярэдні кошт аднаго квадратнага мэтра жыльля забудоўшчыкі зьнізілі да 829 рублёў.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт