Logo Polskiego Radia
Print

Інвэстары гатовы ўкласьці ў Беларусь 850 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 08.08.2018 13:30
Першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі расказаў Лукашэнку пра інвэстпраекты.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Інвэстары гатовы ўкласьці 850 млн даляраў у стварэньне новых прадпрыемстваў на тэрыторыі свабодных эканамічных зон у Беларусі. Аб гэтым паведаміў першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на нарадзе ў прэзыдэнта аб павышэньні эфэктыўнасьці работы свабодных эканамічных зон.

Урад прапануе прадугледзець дадатковыя крыніцы фінансаваньня, якія прадпрыемствы маглі б выкарыстоўваць для стварэньня неабходнай інфраструктуры, у першую чаргу гэта датычыцца газа- і электразабесьпячэньня. Акрамя таго, размова ідзе аб магчымасьці пашырэньня тэрыторый СЭЗ пад новыя праекты, якія інвэстары гатовы былі б рэалізаваць.

Апошняе слова будзе за Аляксандрам Лукашэнкам, якому ўсе прапановы прадстаўлены ў праекце ўказа прэзыдэнта. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым іх падтрымаў. У бліжэйшы час праект указа будзе дапрацаваны і адпраўлены на подпіс Лукашэнку.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт