Logo Polskiego Radia
Print

Улады хочуць спыніць разбудову сталіцы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.08.2018 17:45
Праз пяць-шэсьць гадоў у Менску спыняць будаваць жыльлё.
foto: www.naviny.by

Пра спыненьне разбудовы Менска ў бліжэйшыя гады заявіў міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны.Гэта немінучая пэрспэктыва, зазначыў чыноўнік.

Улады сыходзяць з таго, што ў сталіцы можна пабудаваць яшчэ прыкладна 5 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля. Калі разьлічваць, што штогод будуць будаваць пад мільён, то застаецца пяць, максымум шэсьць гадоў, падкрэсьліў чыноўнік.

Міністар дадаў, што для тых, хто не пасьпее пабудавацца за гэты час у сталіцы, застанецца варыянт гарадоў-спадарожнікаў, напрыклад, Смалявічы. Дзеля гэтага ўлады зьбіраюцца пашырыць аўтатрасу з Менска ў Смалявічы ды паляпшаць чыгуначныя камунікацыі.

Паводле Радыё “Свабода”/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт