Logo Polskiego Radia
Print

Па справе БелТА затрыманыя 4 працаўнікі Realt.by і рэдактар «Беларусы і рынак»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.08.2018 12:55
7 жніўня былі затрыманыя 8 журналістаў і рэдактараў TUT.BY і БелаПАН.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons

Паводле svaboda.org, сёньня раніцай былі затрыманыя тры журналісты і галоўны рэдактар парталу нерухомасьці Realt.by, а таксама Аляксей Жукаў, рэдактар інтэрнэт-выданьня «Беларусы і рынак».

Журналісты Ігар Хмара, Марыя Сарока, Алена Маслоўская і рэдактар Realt.by Уладзіслаў Кулецкі цяпер чакаюць допыту ў Сьледчым камітэце (СК).

Аляксея Жукава забралі ў Сьледчы камітэт разам з жонкай.

Раніцай 8 жніўня ў офісе Realt.by адбыўся ператрус. Працаўнікі Сьледчага камітэту забралі кампютарную тэхніку.

8 жніўня Сьледчы камітэт прыйшоў з ператрусам і да журналіста Паўлюка Быкоўскага.

Нагадаем, што 7 жніўня ў офісах tut.by, інфармагенцтва БелаПАН і газэты «Наука» адбыліся ператрусы (8 жніўня СК працягнуў ператрус у офісе tut.by). СК распачаў крымінальную справу паводле арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да кампютарнай інфармацыі). Маецца на ўвазе незаконны доступ да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва БелТА.

7 жніўня былі затрыманыя 8 журналістаў і рэдактараў TUT.BY і БелаПАН.

Эўразьвяз выказаў заклапочанасьць з нагоды арыштаў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт