Logo Polskiego Radia
Print

СК Беларусі патлумачыў, чаму затрымалі журналістаў у «справе БелТА»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.08.2018 12:22
Паводле законаў, у гэтай справе арышт на час сьледзтва не прадугледжаны.
http://sk.gov.by/by/structure-central-by/, https://be.wikipedia.org/w/index.php?curid=231343

Начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч патлумачыў Свабодзе, чаму ў «справе БелТА» журналістаў затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар.

Сяргей Кабаковіч падкрэсьліў, што журналісты, што маюць статус затрыманых, а не арыштаваных.

Артыкул КК, па якім праводзіцца „справа БелТА” не прадугледжвае пакараньня большага за 2 гады зьняволеньня. Гэта «мяккі артыкул» і ў такім выпадку арышт на час сьледзтва не прадугледжаны.

Кабаковіч патлумачыў, што кожны сьледчы ў сваёй крымінальнай справе прымае рашэньні наконт правядзеньня далейшых сьледчых дзеяньняў. Ён бачыць, як яны разьвіваюцца і што патрэбна далей для расьсьледаваньня. Няма гаворкі пра арышт, - зазначыў Кабаковіч.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт