Logo Polskiego Radia
Print

Даходы бюджэту Беларусі зьнізяцца

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.08.2018 19:30
Бюджэт Беларусі ў 2019 годзе захаваецца з прафіцытам.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Прагназуецца, што даходы бюджэту Беларусі ў 2019 годзе зьнізяцца на 1,7 працэнта. Бюджэт будзе прафіцытным, паведаміў намесьнік міністра фінансаў Дзьмітрый Кійко.

"Бюджэт захаваецца з прафіцытам, паколькі мы захоўваем бюджэтнае правіла, і частка атрыманых даходаў (у першую чаргу гэта даходы ад увазных мытных пошлін) будзе накіроўвацца мэтавым чынам на пагашэньне дзяржаўнага доўгу", — адзначыў Дзьмітрый Кійко.

Праект бюджэту на 2019 год разьлічаны зыходзячы з кошту нафты $60 за бараль. Асноўныя парамэтры: інфляцыя — 5 працэнтаў, стаўка рэфінансаваньня — 9,75 працэнта.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт