Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі аштрафавалі журналістаў “Белсата”

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.08.2018 13:02
Штраф накладзены за стрым з акцыі пратэсту супраць адкрыцьця рэстарану побач з Курапатамі.
Фота: westki.infoФота: westki.info

Аштрафаваныя -- гэта журналістка Кацярына Андрэева і апэратар Сяргей Кавалёў. Ім далі штраф на 40 базавых велічыняў на кожнага за «незаконны распаўсюд СМІ» (арт. 22.9 КаАП). Пра гэта паведаміў «Белсат».

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні складаў маёр Дзьмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС г. Мінска. Ён жа быў сьведкам на судзе. Суд падтрымаў міліцыянта ды аштрафаваў журналістаў.

Фармальнай прычынай для такога вэрдыкту стаў стрым з акцыі каля рэстарана «Гранд Кушавель». Там грамадзкія актывісты зладзілі акцыю пратэсту супраць адкрыцьця рэстарану «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты. Рэстараны «Гранд Кушавель» і «Поедем поедим» належаць Леаніду Зайдэсу. Падчас акцыі міліцыя затрымала траіх актывістаў.

Толькі за першыя 6 месяцаў гэтага году судзьдзі пастанавілі спагнаць з журналістаў «Белсата» больш за 46 253 беларускіх рублёў.

Паводле Белсат/ПЦ “Вясна”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт