Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі падаюць цэны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.08.2018 09:11
У ліпені Белстат зафіксаваў зьмяншэньне спажывецкіх цэнаў на 0,2%.
Photo: pixabay.com

Пры гэтым ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,8%.

Дэфляцыяй называецца павышэньне пакупніцкай здольнасьці мясцовай валюты, што выяўляецца ў зьніжэньні індэксу цэнаў.

У ліпені цэны на спажывецкія тавары зьменшыліся на 0,5%, але ад пачатку году падняліся на 1,9%. Цэны на паслугі ў параўнаньні з чэрвенем павялічыліся на 0,3%, ад пачатку году – на 5,5%.

Летась дэфляцыя трывала два месяцы – у ліпені і ў жніўні, цэны зьнізіліся на 0,11% і 0,39% адпаведна. Праз запаволеньне інфляцыі Міністэрства працы не індэксавала заробкі за красавік, а Нацбанк зьнізіў стаўку рэфінансаваньня да гістарычнага мінімуму.

Паводле Радыё «Свабода»\юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт