Logo Polskiego Radia
Print

"Тэхнічныя нюансы" перашкаджаюць узаемнаму прызнаньню візаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.08.2018 14:12
"Рэжымы ўезду ў Расею і Беларусь для грамадзян значнай колькасьці замежных дзяржаў не супадаюць".
pixabay.com/Public Domain CC0

«Пэўныя складанасьці» у працы над праектам беларуска-расейскага міжурадавага пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў «абумоўленыя не адсутнасьцю палітычнай волі з таго ці іншага боку, а вялікай колькасьцю тэхнічных нюансаў».

Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства замежных спраў Расеі на запыт Радыё Свабода пракамэнтаваць увядзеньне Беларусьсю 30-дзённага бязьвізу для замежнікаў.

«Трэба мець на ўвазе, што рэжымы ўезду ў Расею і Беларусь для грамадзян значнай колькасьці замежных дзяржаў не супадаюць. Расея, да прыкладу, заключыла больш пагадненьняў аб бязьвізавых паездках. Неабходна таксама адпрацаваць парадак інфармацыйнага абмену паміж кампэтэнтнымі ведамствамі нашых краін», – гаворыцца ў адказе МЗС Расеі.

Паводле расейскага МЗС, «вялікай падмогай» у працы над дакумэнтам стала падпісанае ў траўні міжурадавае пагадненьне аб уезьдзе замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартовыя мерапрыемствы.

Яно дазволіла замежнікам, якія мелі пашпарт заўзятара, праехаць бязь візы празь Беларусь і расейска-беларускую мяжу на чэмпіянат сьвету па футболе. Расея аналягічна паспрыяе беларускаму боку падчас Другіх Эўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

Паводле расейскага МЗС, праца над праектам пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў ідзе згодна з плянам мерапрыемстваў па фармаваньні адзінай міграцыйнай прасторы, прынятым у чэрвені 2017 году.

Ужо праведзена некалькі раундаў кансультацый, чарговыя расейскі бок разьлічвае правесьці сёлетняй восеньню.

Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт