Logo Polskiego Radia
Print

Навуковец зьвярнуўся ў пракуратуру пасьля разбурэньня «сьцяны Вітаўта» ў Горадні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.08.2018 12:00
«Працы на Старым замку маглі парушыць заканадаўства, бо «ідзе зьнішчэньне каштоўных архітэктурных элемэнтаў помніка».
By Yury Tarasievich - Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1184184

Навуковец зьвярнуўся ў пракуратуру з нагоды разбурэньня «сьцяны Вітаўта» ў Горадні
Фрагмэнт абарончай сьцяны Старога замка меркавана XIV–XV стагодзьдзя разабралі на мінулым тыдні з дапамогай будаўнічай тэхнікі. Пасьля публікацыі Свабоды, гісторык і дасьледчык гарадзенскага Старога замка Мікола Волкаў зьвярнуўся ў пракуратуру.
Навуковец просіць дзяржаўныя органы праверыць, як і чаму разабралі згаданы фрагмэнт, высьветліць, ці быў парушаны закон, і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых.
Ён мяркуе, што працы на Старым замку маглі парушыць заканадаўства, бо «ідзе зьнішчэньне каштоўных архітэктурных элемэнтаў помніка, уключанага ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей».
Другая прычына звароту ў тым, што з-за разбурэньня старадаўніх муроў губляецца магчымасьць вывучэньня помніка. Раней у навуковым артыкуле Мікола Волкаў паказаў, што вежа, якую цяпер часткова разбурылі, у XIV–XV стагодзьдзях была брамай.
«Зьнішчэньне згаданага фрагмэнта не дазваляе нам вызначыць, якімі ў часы Вітаўта былі вароты Старога замка, а таксама турма для злачынцаў, што знаходзілася пад праездам брамы», – адзначае ў звароце гісторык.
Мікола Волкаў плянуе даслаць копію свайго ліста ў Міністэрства культуры.
Фрагмэнт сьцяны гарадзенскага Старога замка меркавана XIV–XV стагодзьдзя разабралі 8 жніўня з дапамогай адбойніка. Памер разабранай муроўкі – каля 2–4 квадратных мэтраў. Па сьведчаньнях відавочцаў, на месцы пры гэтым не было навуковага кіраўніка рэканструкцыі і праектавальнікаў. Праём у сьцяне патрэбны, каб на схіл замкавай гары прайшла будаўнічая тэхніка. Яна будзе забіваць палі, каб умацаваць гару.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт