Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка супраць імпарту замежнага насеньня

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 13.08.2018 18:00
Прэзыдэнт Беларусі арыентуе сельскагаспадарчыя арганізацыі на выкарыстаньне насеньня айчынных сэлекцый.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка арыентуе сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны на выкарыстаньне насеньня айчынных сэлекцый. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 11 жніўня, наведваючы сельгасугодзьдзі ААТ «Александрыйскае».

Прэзыдэнту далажылі, што ўраджайнасьць беларускіх сартоў збожжавых культур значна вышэйшая за імпартныя.

Лукашэнка сказаў: «Ня трэба арыентавацца на імпарт. Я колькі разоў гаварыў, што ніводзін наш сапернік, праціўнік і тыя, з кім мы канкурыруем, ніколі не дадуць лепшае. Яны нам будуць падкідаць тое, што ня трэба ў сябе. Ня думаю, што і мы б ужо размахнуліся некаму даваць насеньне, акрамя Расеі».

Тым часам у Гарадзенскай вобласьці практычна завершана ўборка збожжавых. Паводле даных на раніцу 13 жніўня, у рэгіёне ўбрана 97 працэнтаў ад усіх плошч. Цалкам завершана ўборачная ў Шчучынскім раёне. Літаральна па некалькі гектараў трэба ўбраць у Гарадзенскім і Мастоўскім раёнах. Па 99 працэнтаў плошч убрана ў Ваўкавыскім, Воранаўскім, Зэльвенскім і Іўеўскім раёнах. Валавы збор збожжа ў рэгіёне перавысіў 840 тыс. т.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт