Logo Polskiego Radia
Print

Вучнёўскія дзёньнікі будуць прапагандаваць спорт

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.08.2018 10:00
Міністэрства адукацыі апублікавала ўзоры школьных дзёньнікаў: амаль усе з сымболікай Эўрапейскіх гульняў.
Фота: edu.gov.by

Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала ўзоры школьных дзёньнікаў, рэкамэндаваных да выкарыстаньня ў 2018/2019 навучальным годзе. Сярод 39 варыянтаў толькі 13 ня маюць спартыўнай сымболікі.

З прапанаваных вучням 39 варыянтаў дзёньнікаў 24 маюць тэкст па-беларуску, 15 — па-расейску.

Большая частка вокладак мае варыянты на дзьвюх мовах.

На вокладках часта сустракаецца дзяржаўная сымболіка, абрысы граніц Беларусі, буслы, помнік Францішку Скарыну і будынак Нацыянальнай бібліятэкі.

Сымболіку Эўрапейскіх гульняў 2019 года, што плянуюць правесьці ў Менску, маюць усе дзёньнікі Барысаўскай і Берасьцейскай друкарань, менскай друкарні «Перамога», палова дзёньнікаў Менскага паліграфкамбіната імя Якуба Коласа.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт