Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі 10% камп'ютараў кантралююць хакеры

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.08.2018 17:46
Сёлета зарэгістравана ўжо каля 2500 злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій.
kalhh (źr. Pixabay.com, CC0 Creative Commons)

У Беларусі 10% кампютараў кантралююць хакеры. Гэтая лічба прагучала на круглым стале, прысьвечаным праблематыцы інфармацыйнай бясьпекі ў інтэрнэце, які праходзіць у Мультымэдыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Як інфармуе прэс-служба МУС, 70% крымінальных спраў па кібэрзлачыннасьці распачыналіся з-за бязладнасьці арганізацый, якія не зьмяняюць пароляў пасьля сыходу з працы супрацоўнікаў. І апошнія нярэдка выкарыстоўваюць дадзеныя ў злачынных мэтах.

Начальнік упраўленьня «К» МУС Вадзім Усціновіч паведаміў, што сёлета зарэгістравана ўжо каля 2500 злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій. У параўнаньні з мінулым годам колькасьць такіх правапарушэньняў вырасла прыкладна на тысячу. «І тэндэнцый да зьмяншэньня няма», – дадаў праваахоўнік.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт