У Горадні знайшлі шахматы часоў Вітаўта
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
17.08.2018 14:00
Падчас археалягічных раскопак на Старым замку ў Горадні знойдзена пешка XIV ст.
Фота: Museum-grodno.by
16 жніўня падчас археалягічных раскопак на Старым замку ў Горадні была знойдзена шахматная фігурка – пешка. Археолягі датуюць яе XIV ст. Яна зроблена з рога.
Летась на замку была знойдзена шахматная фігурка ладзьдзя. Падобныя прадметы – рэдкасьць.
Самая вядомая са знойдзеных на замку шахматных фігур – гэта ладзьдзя, выяўленая падчас археалягічных дасьледаваньняў пад кіраўніцтвам Юзафа Ядкоўскага ў 1932-1935 гг.
У Гарадзенскім дзяржаўным гісторыка-археалягічным музэі зьберагаецца вялікая калекцыя знойдзеных на Старым замку шахматных фігурак.
Museum-grodno.by/вк