Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.08.2018 08:48
Гэта ўжо дванаццатае падаражаньне паліва з пачатку году.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby.com/CC0 Public Domain

З 18 жніўня ўсе віды бэнзіну і дызэлю каштуюць больш на адну капейку.

Пра чарговае падаражаньне аўтамабільнага паліва паведамляе сайт «Белнафтахіму». Ад сёньня кошты выглядаюць наступным чынам: АІ-92-К5-Эўра складае 1,31 руб., АІ-95-К5-Эўра — 1,39 руб., АІ-98-К5-Эўра — 1,60 руб., ДТ — 1,39 руб.

Папярэдняе падвышэньне цэнаў на паліва ў Беларусі адбылося тыдзень таму — 12 жніўня (таксама на капейку). Агулам з пачатку году бэнзін у Беларусі даражэў ужо 12 разоў.

Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт