Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь бачыць патэнцыял у супрацы з Польшчай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.08.2018 09:08
Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч.

Інвэстыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі з Польшчай мае вялікі патэнцыял, такое меркаваньне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.

Падчас сустрэчы бакі абмяркоўвалі актуальныя пытаньні беларуска-польскага супрацоўніцтва, а таксама парадак дня афіцыйнага візыту старшыні Савета Рэспублікі ў Польшчу, які заплянаваны на кастрычнік бягучага года.

Адзначалася, што тавараабарот паміж краінамі ў 2017 годзе склаў каля 2,4 мільярдаў даляраў, што на 21% больш чым летась. У студзені-траўні бягучага года назіралася дадатная дынаміка: аб'ём узаемнага гандлю вырас на 12% да аналягічнага пэрыяду 2017-га. «Гэта сьведчыць аб тым, што нашы адносіны не згасаюць, а разьвіваюцца», – адзначыў Мясьніковіч.

Чыноўнік дадаў, што краіны маглі б больш актыўна супрацоўнічаць у інвэстыцыйнай сфэры, ствараць сумесныя кампаніі і вытворчасьці.

Яшчэ на сустрэчы закраналіся пытаньні, якія тычацца польскай дыяспары ў Беларусі і беларускай у Польшчы, узаемадзеяньня Беларускай праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт