Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская эканоміка расьце

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.08.2018 10:02
Аднак спэцыялісты прагназуюць хуткае запаволеньне росту эканамічнай актыўнасьці.
Фото: Glow Images/East News/polskieradio.plФото: Glow Images/East News/polskieradio.pl

У студзені – ліпені 2018 года ВУП Беларусі вырас на 4,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 66,7 мільярдаў беларускіх рублёў, або ў супастаўных цэнах 104,4% да ўзроўню студзеня – ліпеня 2017-га. Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені – ліпені бягучага года склаў 112,1%.

Разам з тым назіраецца запаволеньне беларускай эканомікі.

Па выніках першых шасьці месяцаў года прырост склаў 4,5%, за пяць месяцаў – 4,7%, за чатыры – 4,8%. Экспэрты Эўрапейскага банку рэканструкцыі ды разьвіцьця адзначаюць, што прырост запавольваецца, але застаецца на высокім узроўні, што можа гаварыць аб завяршэньні фазы аднаўленьня эканамічнай актыўнасьці.

«Асноўным фактарам зьніжэньня тэмпаў росту зьяўляецца больш стрыманая дынаміка прамысловай вытворчасьці ды інвэстыцыйнай актыўнасьці», – робяць выснову эканамісты. У сваю чаргу аналітыкі Міжнароднага валютнага фонду прагназуюць, што ў 2018 годзе рост ВУП Беларусі можа скласьці 2,8-3%. Прагноз на 2019 г. – плюс 2,4%.

Паводле Белта/TUT.BY/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт